Суд над Андрэем Мялешкам працягнецца 7-га кастрычніка
Судовы працэс над гарадзенскім журналістам-фрылансерам Андрэем Мялешкам перанесены на аўторак, 7-га кастрычніка. Яго абвінавачваюць у распаўсюдзе і вырабе інфармацыі без акрэдытацыі.
Паводле артыкула 22.9 частка 2 адміністрацыйнага кодэксу яму пагражае штраф да 50 –ці базавых велічынь. Гэта другі працэс за гэты год, дзе журналіст праходзіць па гэтаму ж артыкулу.
Гарадзенскі раённы суд пад старшынствам Ганны Ляусік прыняў хадайніцтва журналіста аб прыцягненні да разгляду яго адміністрацыйнай справы адваката.
Паводле Андрэя, наяўнасць адваката дапаможа яму, хоць на апраўдальны вынік ён не спадзяецца:
– Не прызнаю сваёй віны, бо я лічу, што ўсе свае матэрыялы раблю згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і нічога я не парушаю. Гэтым разам, як я бачу, яны зрабілі справу з паветра, ніякіх адміністрацыйных парушэнняў няма.
Спробы акрэдытацыі для журналістаў пакуль безпаспяховыя. Справа Андрэя Мялешкі – ўжо чацвёрты палітычна матываваны працэс за бягучы год на Гарадзеншчыне, дзе незалежныя журналісты плацяць надта вялікі кошт за сваю прафесію ў выглядзе адміністрацыйных штрафаў.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня