Суд над Анджэем Пачобутам пачнецца 9 студзеня



Палітвязня журналіста Анджэя Пачобута пачнуць судзіць 9 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе, паведамляе БАЖ. Працэс меўся пачацца 28 лістапада, але яго адклалі.

Журналіста, сябра Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года. Ён абвінавачваецца ў распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Журналісту пагражае да 12 гадоў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя