Суд над Віталём Казаком так і не адбыўся
Суда над берасцейскім грамадскім актывістам Віталём Казаком так і не адбылося. Актывіст паведаміў, што суддзя адправіла пратакол на дапрацоўку. Віталя вінавацяць у “парушэнні правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў”.
Ён неаднаразова праводзіў сходы грамадзян з нагоды сацыяльных праблемаў, але ў гэтым праве на сход парушэнняў не бачыць:
– Стараюся як магу, калі час ёсць, дапамагаць людзям. Сабе дапамагаю ў прынцыпе жыць у гэтай краіне, рабіць парадак у краіне, каб нармальна ўсё было. Каб людзі нічога не баяліся, каб паважалі ў тым ліку ўладу, якая павінна выконваць чаканні народа.
Разгляд справы мусіў адбыцца ў судзе Маскоўскага раёна Берасця.
“У сувязі з дапрацоўкай пратаколу, дата разгляду пакуль невядомая. Я паведамлю прадстаўнікам СМІ і грамадскасці пра тое калі гэта адбудзецца”, – зазначыў Віталь Казак.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце