Суд над Канстанцінам Якаўлевым перанесены
Суд над галоўным трэнерам гандбольнага клуба „Віцязь”, актывістам Свабоднага аб’яднання спартоўцаў Канстанцінам Якаўлевым перанесены на 18 чэрвеня, паведамляе телеграм-канал «Зборная ЗОЖ».
Справа адпраўлена на дапрацоўку. Разгляд працягнецца заўтра папярэдне ў 10 гадзін у ізалятары часовага ўтрымання Менскага раёна.
«Судовае пасяджэнне прайшло хутка. Спачатку суддзя адпусціў Косцю, а праз пяць хвілін змяніў рашэнне і пакінуў у ІЧУ», – гаворыцца ў паведамленні.
Якаўлеў быў затрыманы напярэдадні. Раніцай ён разам з іншымі спартоўцамі сустракаў у Баранавічах журналіста Tribuna.com Дзмітрыя Руто, які выйшаў на волю пасля 15-суткавага арышту. Па дарозе ў Менск машыну спынілі, а Якаўлева затрымалі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: telegra.ph