Суд над мастаком Алесем Пушкіным пачнецца 4-га лютага
Мастака Алеся Пушкіна пачнуць судзіць 4-га лютага. Пра гэта паведаміў Алесь Суша. Ён напісаў у Фэйсбуку, што прыйшоў ліст ад Алеся Пушкіна, у якім палітвязень піша, што суд над ім хутчэй за ўсё будзе закрытым.
Алеся Пушкіна абвінавацілі ў тым, што ён нібыта «ўчыніў дзеянні, накіраваныя на прапаганду нацызму і дзейнасці беларускіх калабарацыянісцкіх арганізацый», піша сайт Генпракуратуры.
На 27 студзеня ў Беларусі 1007 чалавек прызнаныя палітвязнямі.
