Суд над маці-адзіночкай за смайлік ізноў перанеслі
Чарговы раз не з’явіліся сведкі па зыску міліцыянта Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко да жыхаркі Івацэвічаў маці-адзіночкі Вольгі Кронды. Сведкамі па крымінальнай справе Вольгі з’яўляюцца яе маці, якая не можа пакінуць хворае дзіця Вольгі, і жонка Руслана Куцко.
Суддзя Аляксандр Кірыловіч выказаў жаданне абавязкова бачыць сведкаў на паседжанні 20 ліпеня а 10 раніцы, якія нічога новага не скажуць, у той час як хадайніцтва Вольгі выклікаць эксперта, які звольніўся і мог бы нешта новае сказаць, адхіляецца, кажа Сяржук Русецкі – сябра праваабарончага Цэнтра “Вясна”:
– Супрацоўнікі СК, пракуратуры ствараюць шмастаронкавы том справы за нейкія смайлікі ў каментары. І ў той жа час суддзя не задавальняе хадайніцтва па запрашэнні эксперта, які рабіў так званую лінгвістычную экспертызу. Нейкія смайлікі становяцца падставай, каб тэрарызаваць маці-адзіночку, у якой дзіцёнак хворы. Яго трэба лячыць, а яна мусіць сядзець пад падпіскай аб нявыездзе.
Трэба адзначыць, што суд па жаданні Куцко суддзя Аляксандр Кірыловіч зрабіў закрытым. Відаць, сорамна чалавеку пры пагонах страсаць грошы з беднай жанчыны.
На фота: Руслан Куцко
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя