Суд над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым не адбыўся



Суд над палітзняволеным жыхаром «Плошчы Пераменаў» Сцяпанам Латыпавым сёння не адбыўся, паведамляе t.me/viasna96.

Яго не прывезлі ў суд па стане здароўя.

У судзе Савецкага раёна сёння мусіў працягнуцца суд над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым, якога ўчора ў судзе лекары хуткай дапамогі накіравалі на дадатковае абследаванне. Але ў суд Сцяпана канваіры не даставілі. Суддзя Аляксандр Волк заявіў, што на працэс Латыпава не даставілі праз стан здароўя, аб чым маецца адпаведная даведка. Суд працягнецца 2 жніўня.

Нагадаем, учора ў судзе абвясцілі перапынак для выкліку хуткай дапамогі, бо Сцяпан «працягла адчуваў сябе дрэнна». Перад судом ён казаў, што раніцай у яго ціск быў 160 на 90. Сцяпан растлумачыў, што ў яго галавакружэнне і ён з цяжкасцю сочыць за працэсам.

Пасля перапынку суд над Сцяпан не адбыўся. Як стала вядома, у сувязі з дрэнным самаадчуваннем лекары накіравалі Сцяпана Латыпава на дадатковае абследаванне. Сам палітвязень цяпер у СІЗА-1 на Валадарскага.