Суд над палітзняволенымі анархістамі зрабілі закрытым



29 сакавіка ў Менскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволеных анархістаў Аляксандра БяловаЯўгена РубашкіАрцёма Дзмітрыевіча Салаўя і Арцёма Сяргеевіча Салаўя.

Справу разглядае суддзя Алена Міснік.

Праз 20 хвілін пасля пачатку працэса пасяджэнне зрабілі закрытым па хадайніцтву пракурора Аляксандра Рамановіча, вядомага па іншых палітычных працэсах.

Рамановіч адзначыў, што дадзеная крымінальная справа выдзеленая з іншай крымінальнай справы, папярэдняе расследаванне па якой вядзецца і дагэтуль — у тым ліку, датычна да іншых меркаваных саўдзельнікаў абвінавачаных. Акрамя таго, матэрыялы справы змяшчаюць інфармацыю, прызнаную экстрэмісцкай. Праз гэта пракурор хадайнічаў аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме. Таксама ён адзначыў, што гэта патрэбна дзеля забеспячэння аховы таямніцы следства, якая ахоўваецца законам, а таксама з мэтай выключэння распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкай. Усе абвінавачаныя і іх абаронцы выступілі супраць.

Нягледзячы на гэта, Алена Міснік задаволіла хадайніцтва Рамановіча. Далей справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Яна дадала, што акрамя заяўленых дзяржабвінаваўцам прычын, у матэрыялах справы ўтрымліваюцца дадзеныя пра асобаў, якія не падлягаюць разгалошванню ў судовым пасяджэнні.

spring96.org