Суд над Пятрухіным і Кабанавым адновіцца 18 сакавіка
Чарговае судовае паседжанне па справе берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава адбудзецца ўжо заўтра, 18 сакавіка, у Магілёве.
„Да канца судовага разгляду грамадскім актывістам не прадставілі магчымасць удзелу ў ім, і хутчэй за ўсё прывязуць толькі на прысуд,” – адзначыў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Кабанава я не столькі ведаю, як Пятрухіна. Пятрухіна ведаю максімальна многа. 24 лютага яго перавялі ў іншую камеру, з кепскімі ўмовамі. Цёмная, брудная, халодная. Калі ён туды патрапіў, яго гэта здзівіла.
Як распавёў Уладзімір Вялічкін, на дадзены момант Сяргей Пятрухін знаходзіцца ў карцары. І ён патрапіў туды менавіта з прычыны створаных невыносных для жыцця ўмоваў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
