Суд над Рыгорам Грыкам перанесены



Прайшло першае судовае паседжанне па адміністрацыйнай справе грамадскага актывіста з Баранавіч Рыгора Грыка.

IMG_3786

Грык паведаміў суду, што 28-га лютага ўбачыў у Менску мітынгуючых прадпрымальнікаў і падыйшоў паслухаць. Міліцыі ня бачыў, ніхто яму заўвагі не рабіў, пратаколу на яго не складалі.

Суддзя Вольга Копач палічыла неабходным перанесці судовае паседжанне на 31-га сакавіка, каб выклікаць у сведкі менскіх міліцыянтаў, што складалі пратакол. Актывіст сваю віну не прызнаў:

– Я не быў на пікеце, я прыйшоў на мітынг. А яны мяне абвінавачваюць у тым, што я ўдзельнічаў у пікеце.

Праваабаронца Сяргей Гоўша:

– Суддзя зачытала пратакол, які быў складзены ў Менску без удзелу Грыка. Хто яго пазнаў у Менску, але калі і пазналі, то чаму не падыйшлі да яго, не склалі пратакол?

Як кажа Рыгор Грык, пратакол ён атрымаў па пошце ў сярэдзіне сакавіка з Баранавіцкага гарадскога аддзела міліцыі. Пра суд 22-га сакавіка паведамілі позвай за дзень да паседжання. Актывіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве паўторна на працягу года.

IMG_3785

Пратакол на Грыка па арт.23.34 ч.3 з Менска. С.2

Беларускае Радыё Рацыя