Суд над Віктарам Марчыкам у Слоніме перанеслі на 14.30
20 сакавіка ў судзе Слонімскага раёна адбудзецца суд над адным з арганізатараў “Маршу недармаедаў” у Слоніме Віктарам Марчыкам. Суд спачатку запланавалі на 11 гадзін, але потым перанеслі на 14.30.
Нагадаем, што Віктар Марчык быў схоплены слонімскімі супрацоўнікамі РАУС, якімі кіраваў намеснік начальніка РАУС Вадзім Шчурскі, у нядзелю, 19 сакавіка, пасля “Маршу недармаедаў”. На гэтым мерапрыемстве старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі абяцаў нікога не караць за ўдзел у мерапрыемстве. Але праз паўгадзіны пасля “Маршу недармаедаў” быў арыштаваны Віктар Марчык. Ён ужо суткі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
