Суд над Яўгенам Меркісам пачнецца 11 траўня
20 гадоў таму
Яўгена Меркіса абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Гомельскі краязнаўца і журналіст быў затрыманы 13 верасня.
У кватэрах журналіста, яго сяброў і пажылога бацькі правялі ператрусы з канфіскацыяй тэхнікі. Нядаўна стала вядома, што ён правёў чацвёра сутак у карцары СІЗА-3. Палітвязня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрымання за тое, што ён нібыта “не пагаліўся”.
Суд над палітвязнем распачнецца 11 траўня ў Гомельскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Аляксей Хлышчанкоў.