Суд не адмяніў вымову, якую абскарджвала медсястра



Суд Баранавіцкага раёна не адмяніў вымову, якую абскарджвала медсястра агульнай практыкі паліклінікі №3 у Баранавічах Наталля Каролік.

Наталля Каролік атрымала вымову за парушэнне этыкі ў адносінах да кіраўніцтва, а таксама за маску на твары, якая не прыкрывала органаў дыхання. Але сябра праваабарончага цэнтра Вясна Аляксандр Вайцешык лічыць прычыну пакарання Каролік у іншым.

Медсястра стала патрабаваць аднаразовыя маскі, а не марлевыя непрыглядныя шматразовыя. Выказала незадаволенасць малой аплатай за працу з ковіднымі хворымі. Таксама агучыла праблемы ў сітуацыі з каронавірусам, кажа праваабаронца:

– Мяне не ўпэўнілі довады медычных супрацоўнікаў, якія казалі, што яны цалкам забяспечаныя сродкамі індывідуальнай бяспекі. 

– Я суд прайграла, бо ўсё добра адрэпетавана. Хто можа і хоча гаварыць падабралі добра.

Паводле Уладзіміра Малея, начальніку ўсё можна. Таму скаргі Каролік на неэтычныя паводзіны яе кіраўніка да яе пацверджання не знайшлі, хаця факт не гуманных і неэтычных паводзін у яе адрас зафіксаваны на аўдыязапісу.

Беларускае Радыё Рацыя