Суд не задаволiў касацыйную скаргу грамадскіх актывістак
Менскі гарадскі суд пакінуў без зменаў пастанову суда Цэнтральнага раёну, па якой да адмінстрацыйнай адказнасці прыцягнуты грамадскія актывісткі з Бабруйску Любоў Санкевіч і Валянціна Каваленка. Санкевіч аштрафована на 30, а Каваленка на 20 базавых велічынь. Раней па гэтай жа за справе была аштрафавана юрыстка і праваабаронца Тамара Сяргей на 20 базавых.
Яны пакараны за правядзенне несанкцыянаванага пікета на плошчы Свабоды ў Менску 24 красавіка. У гэты дзень кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з пасланнем да народу і парламенту. Па словах Тамары Сяргей, у выніку актывісты грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры агулам павінны сплаціць 860 долараў штрафу.
– У нас суд выконвае дакладныя загады, якія атрымлівае ад выконваючай улады. Каб быў загад нас вызваліць ад адміністрацыйнай адказнасці, суд, канешне ж, гэта зрабіў бы. Таму што для гэтага былі ўсе падставы. Але паколькі быў загад нас пакараць, то нас пакаралі. І цяпер у нас будуць утрыманні з пенсій. Тым больш, з нас гэтыя грошы вельмі лёгка атрымаць, таму што мы маем пастаянную крыніцу даходу, – пенсіі.
Па словах Тамары Сяргей, яна лічыць, што гэтыя штрафы і ёсць сапраўднае пасланне Аляксандра Лукашэнкі да народу. З трыбуны парламенту – гэта былі толькі словы, а фактычнае пасланне, – вось гэтае, – штрафаваць, караць, пераследаваць людзей, – лічыць праваабаронца.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Марата Гаравога