Суд не задаволіў касацыйную скаргу незалежнай журналісткі
Берасцейскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай. Журналістка Тамара Шчапёткіна прасіла адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна і накіраваць справу на новы разгляд.
Довады адваката Шчапёткінай Паўла Алесіка і дэманстрацыя ім таго, што ў студзені не было на сайце “Беларускага радыё Рацыя” ніякага новага матэр’ялу з удзелам капітана ДАІ Берасцейскага РАУС Сяргея Неліповіча, а таксама паказанні сведкаў, што Шчапёткіна не падыходзіла да Неліповіча 8 студзеня пасля працэса над фермерам, які нібыта збіў Неліповіча, не паўздзейнічалі на суддзю Наталлю Сурму, якая ўспрыняла выкарыстанне ў студзені старога каментара Неліповіча, які быў на сайце Радыё Рацыя 21 лістапада 2014 года як новы матэр’ял.
Нагадаем, Тамара Шчапёткіна 27 красавіка была пакарана судом Ленінскага раёна Берасця за “незаконны выраб прадукцыі СМІ” штрафам у 40 базавых велічынь.
Журналістка будзе абскарджваць рашэнне Берасцейскага абласнога суда старшыні абласнога суда.
Беларускае Радыё Рацыя