Суд не задаволіў касацыйную скаргу журналісткі Тамары Шчапёткінай



Касацыйная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай засталася без задавальнення, а рашэнне Бярозаўскага суда без змянення.

Такі судовы вердыкт вынесла суддзя Берасцейскага абласнога суда Руслана Сенько, якая шляхам даследавання інфармацыйных інтэрнэтных рэсурсаў прыйшла да высновы, што Шчапёткіна працуе на польскае Радыё Рацыя без акрэдытацыі, хаця не з’яўляецца яго штатным супрацоўнікам, кажа прысутная на судзе сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Ірына Смірнова:

Мяне ўразіла тое. Што адміністрацыйная справа пачата ў ходзе маніторынгу інтэрнэта. Гэта палітычная справа, таму рашэння і не адмянілі. Улады баяцца журналістаў-фрылансераў, бо журналісты маюць сілу праўды. Неадукаванымі людзьмі, якія не ведаюць праўды, прасцей кіраваць.

15 кастрычніка Тамара Шчапёткіна была пакарана судом Бярозаўскага раёна (суддзя Алена Нямкова) штрафам у 25 базавых велічынь за працу на Беларускае Радыё Рацыя без акрэдытацыі. З 2014 года – гэта ўжо трэці штраф у вялікім памеры, прысуджаны журналістцы па артыкуле праца на замежнае СМі без акрэдытацыі.

Беларускае Радыё Рацыя