Суд не задаволіў пазоў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода
Пазоў грамадскага аб’яднання “Экадом” у Берасцейскі абласны суд, адносна прыпынення будаўніцтва завода акумулятараў пад Берасцем, не задаволілі.
Паседжанне было адкрытым, за ім назіралі каля пяцідзесяці чалавек:
– Вызначэнне суда Маскоўскага раёна Берасця ад 7 лютага 2018 года пакінуць без змен. А прыватную скаргу грамадскага аб’яднання “Экадом” – без задавальнення.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Прадказальны вынік, калі тычыцца спраў, на якіх нашы “алігархі” зарабляюць грошы. Завод знаходзіцца ў свабоднай эканамічнай зоне, суб’екты якой плацяць падаткі ў 30-35 разоў меней, чым усе іншыя. І калі, прабачце, не даплачваць у 30-35 разоў падаткі, то заўсёды знойдуцца грошы на “адкат”.
Ужо 21 сакавіка адбудзецца чарговае паседжанне ў судзе Маскоўскага раёна Берасця, адносна сітуацыі вакол шкоднага будаўніцтва. “Менавіта там будзе асноўная судовая бітва прыхільнікаў і праціўнікаў будоўлі”, – зазначылі праваабаронцы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара