Суд не задаволіў скаргу бярозаўскіх грамадскіх актывістаў



Суд Бярозаўскага раёна не задаволіў скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў. Яны прасілі прызнаць адмову раённых уладаў у пікеце 25-га жніўня – неправамоцнай.

IMG_8065

Па-першае, заяўнікі не мелі дамовы з міліцыяй на ахову мерапрыемства менавіта  з-за вертыкальшчыкаў. Па-другое, чыноўнікі падманулі, што месца пікету занятае з-за правядзення іншага мерапрыемства. Аднак на гэтыя довады суд не звяртаў увагі – кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:

– Прадстаўнік Бярозаўскага райвыканкаму, загадчык юрыдычнага сектара спадар Каштальян, па-ранейшаму прытрымліваецца меркавання, што ў пастанове Савета Міністраў не ўказана, што згодна з ёй трэба прапанаваць змяненне рашэння райвыканкама.  

Таццяна Тарасевіч:

– Ніжэйшыя органы ўлады не ўспрымаюць пастановы вышэйшых, проста лічаць гэта непатрэбным, бо знайшлі сістэму, як дзейнічаць у сваіх інтарэсах, каб не даць магчымасць людзям правесці мерапрыемствы.

Міліцыя не заключае дамовы на абслугоўванне пікета паводле пастановы Савета Міністраў № 207, дзе сказана, што  дамаўляцца з міліцыяй павінен сам раённы выканкам пасля падачы заяўкі на мерапрыемства. Аднак выканкам карыстаецца сваім ранейшым рашэннем, паводле якога дамову трэба падаваць разам з заяўкай на пікет.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза