Суд не задаволіў скаргу журналіста Радыё Рацыя Міколы Бянько
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля не задаволіў скаргу журналіста Беларускага Радыё Рацыя Міколы Бянько.
Журналіст аспрэчваў афіцыйнае папярэджанне абласной пракуратуры, вынесенае сёлета ў сакавіку за падрыхтоўку інфармацыйных матэрыялаў без акрэдытацыі на замежнае СМІ – Радыё Рацыя, зарэгістраванае на тэрыторыі Польшчы.
– Маю скаргу адхілілі не сталі толкам разглядаць, таму што я нібыта парушыў тэрміны зваротаў і абскарджання вынесенага мне папярэджання. А на самай справе гэта не зусім так. Мы, калі атрымалі скаргу з абласной пракуратуры, вырашылі звярнуцца да вышэйстаячых інстанцый, то бок у Генеральную пракуратуру. І толькі тады падалі ў суд. А пракурор настайваў на тым, што трэба было адразу падаваць у суд. З-за гэтага фармалізму, з-за гэтых дробных рэчаў яны не сталі разглядаць маю спарву па сутнасці, да чаго я, ўласна кажучы, і рыхтваўся.
Мікола Бянько не збіраецца здавацца і будзе дабівацца сваіх правоў, у вышэйшых судовых інстанцыях, уключна з камітэтам пра правах чалавека ААН.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя