Суд па іску Андрэя Павука да Кастрычніцкага РАУС
Сёння ў Гомелі праходзіць разгляд іску блогера Андрэя Павука.
Блогер Андрэй Павук, фота baj.by
Ён спрабуе спагнаць 25 тысяч рублёў маральнай шкоды з Кастрычніцкага РАУС за ператрус і канфіскацыю ў яго тэхнікі.
Падтрымаць блогера прыйшоў праваабаронца Леанід Судаленка:
– Побач са мной Анатоль Гатоўчыц. Мы прыехалі Павука падтрымаць. Ён падаў зыск супраць міліцыі, якая ў яго вобшукі рабіла, каб спагнаць маральную шкоду. Ён па вясне тут “мініраваў” усё – і будынак райвыканкаму „замініраваў”, і будынак суда. Яго арыштавалі, забралі кампутары.
За дзень да судовага пасяджэння блогер атрымаў ананімнае паведамленне з пагрозамі і абразамі ў свой адрас. Паведамленне было адпраўлена з філіпінскага нумара ў месэнджар Вайбер. «Відавочна, што мяне падставілі. Суд зойме маю пазіцыю. Калі ён суд,» – каментуе сітуацыю сам актывіст.
У сакавіку гэтага года на пульт супрацоўнікам Кастрычніцкага РАУС паступіў званок пра мініраванне будынка райвыканкама. У кватэры Андрэя Павука супрацоўнікі МУС зладзілі ператрус і канфіскавалі ў яго тэхніку, якую ён выкарыстоўваў для сваёй інфармацыйнай працы. Сам блогер быў затрыманы і ўтрымліваўся ў міліцыі на працягу пяці гадзін без прад’яўлення абвінавачвання. Пазней Андрэй Павук быў адпушчаны. Актывіст паспрабаваў абскардзіць дзеянні міліцыі ў Генпракуратуры, аднак тая не знайшла падстаў для пракурорскага рэагавання.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя