Суд па справе Мікалая Аўтуховіча зрабілі закрытым
Суд па справе Мікалая Аўтуховіча зрабілі закрытым. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Уладзіміра Гундара, які праходзіць адным з абвінавачаных.

Алена Гундар кажа, што сваякоў перасталі пускаць на працэс ад 19 верасня. „Сказалі, што пусцяць толькі на прысуд. Але калі ён будзе, невядома,”– адзначыла Алена Гундар.
Суд праходзіць з 18 траўня ў будынку гарадзенскай турмы №1. Паводле версіі следства, Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком групы, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў. Яго абвінавачваюць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — „здрада дзяржаве”, „стварэнне злачыннай арганізацыі”, „акт тэрарызму”, „замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”.
Беларускае Радыё Рацыя
