Суд па справе журналісткі працягнецца 27 ліпеня
23 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва пачаўся разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да журналісткі Аліны Скрабуновай. Яе звінавачваюць у парушэнні часткі 2 арт. 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).
Разглядае справу суддзя Ленінскага раённага суда Алена Волкава.
На судовым працэсе Аліна Скрабунова заявіла хадайніцтвы пра перанос судовага пасяджэння на 27 ліпеня і пра магчымасць зрабіць фотаздымкі матэрыялаў адміністрацыйнай справы. Журналістка матывавала свае хадайніцтвы тым, што гэта дасць ёй магчымасць больш дэталёва азнаёміцца з адміністрацыйнай справай і падрыхтавацца належным чынам да яе разгляду.
Суддзя часткова задаволіла хадайніцтвы, прадаставіўшы магчымасць зрабіць фотаздымкі матэрыялаў справы. Таксама яна аб’явіла перапынак да 24 ліпеня.
24 ліпеня ў судзе журналістка зноў хадайнчала пра перанос слуханняў, і іх адклалі да 12.00 панядзелка.