Суд паўторна аштрафаваў Вячаслава Сіўчыка



Вядомы палітычны дзеяч Вячаслаў Сіўчык зноў прызнаны вінаватым. Судовае паседжанне, якое разглядала тры эпізоды правапарушэння ўжо чацвёрты раз, пакінула рашэнні папярэдніх судоў у сіле.

siuchyk-3

Права на працэсе адсутнічала як такое, таму такі вырак суда быў цалкам прадказальным, – кажа заснавальнік Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык:

– Я не мог дакладна сказаць, якое рашэнне яны прымуць, таму што не суддзя ж вырашае, якім будзе прысуд. Але, на жаль, гэтае рашэнне падкрэсліла, што няма судовай сістэмы як такой ў Беларусі. Калі трапіў –  значыць вінаваты.

Агульная колькасць штрафаў, якія былі прысуджаныя Вячаславу Сіўчыку, складае 1470 рублёў. Цяпер палітык збіраецца часткова абскардзіць гэтае рашэнне суда ў вышэйшай інстанцыі.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org