Былому работніку наймальнік выплаціць 38 мільёнаў
У Берасці выйграны чарговы суд працоўнага супраць неправамерных дзеянняў наймальніка. Жыхар Кобрына Аляксандр Тышук вымушаны быў звярнуцца ў судовую інстанцыю, бо яму не выплацілі своечасова заробак у адкрытым акцыянерным таварыстве ’’Упраўленне механізацыі № 88’’ горада Менску. Валанцёр камітэту ’’Салідарнасць’’ Сяргей Вакуленка, які дапамагаў працоўнаму рыхтаваць скаргу, распавёў пра сутнасць справы:
– Непасрэдна па вахтавым метадзе яны будавалі атамную электрастанцыю ў Астраўцы. У связі з тым, што наймальнік несвоечасова выплачваў яму зарабатную плату, запазычанасць па зарплаце ў яго складала 20 млн. 962 тыс. 362 рубля. На дзень звальнення наймальнік не выплаціў гэтую суму. Мной была падрыхтавана адпаведная іскавая заява.
Суд прымусіў адказчыка выплаціць 20 мільёнаў рублёў запазычанасці і дадаткова амаль 18 мільёнаў рублёў за несвоечасовую аплату працы.
Беларускае Радыё Рацыя
