Суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Паўла Мажэйкі 17-га кастрычніка



Апеляцыйную скаргу Паўла Мажэйкі суд разгледзіць 17-га кастрычніка. У гэты ж дзень адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі адвакаткі Юліі Юргілевіч, паведамляе БАЖ.

Нагадаем, 26 ліпеня Гарадзенскі абласны суд агучыў прысуд журналісту і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку і былой адвакатцы Юліі Юргілевіч.

Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Паўлу 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юліі — 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі запрасіў пракурор Дзмітрый Сініла.