Суд спаганяе з вязняў звыш 200 тысяч рублёў



Сваякі асуджаных па “пінскай справе”, як і самі палітвязні, не маюць адзінага рашэння адносна таго, ці сплочваць міліцыянтам маральную шкоду. Суд прызнаў пацярпелымі звыш 70 сілавікоў і прызначыў у салідарным парадку спагнаць з вязняў звыш 200 тысяч рублёў. Нават калі хтосьці не выплаціць і рубля, то за яго гэта павінны зрабіць іншыя, пакуль не пагасіцца ўся сума. Думкі “за і супраць” падзяліліся амаль на палову, адзначае праваабаронца Алесь Рамановіч:

– Частка сваякоў згодная плаціць гэтую суму, а частка проста не ідзе на кампраміс і не хочуць аплочваць і лічаць, што іхнія бцькі і дзеці невінаватыя і плаціць нічога не трэба. Я так разумею, што плаціць хочуць тыя, у каго накладзены арышт на тэхніку, на машыны. То бок на буйныя сумы. У каго няма амаль нічога канфіскоўваць, тыя не хочуць плаціць.

Па гучнай “пінскай справе” ўжо асуджана 24 чалавекі, ўсе яны прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі. За ўдзел у стыхійным мітынгу, у першы паслявыбарчы вечар, які скончыўся жорсткай сутычкай з сілавікамі, пінчукоў пакаралі зняволеннем ад 4 да 6,5 гадоў ва ўмовах узмоцненанага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя