Суд у Слоніме: унук сёк і рэзаў бабулю і дзядулю нажом і сякерай
10 кастрычніка ў будынку суда Слонімскага раёна адбыўся першы дзень суда над 17-гадовым Аляксандрам Грудзько, які сёлета ў красавіку ў Слоніме забіў сваіх дзядулю і бабулю Леаніда і Тамару Богданаў.
Нагадаем, што першы дзень суда веў суддзя Ігар Собалеў. Юнак падазраецца па артыкуле 139 КК Рэспублікі Беларусь (п.6,8,16, ч.2). Суд у Слоніме першы дзень быў адкрыты. Але ў другой палове дня суд задаволіў хадайніцтва абароны наконт правядзення закрытага судовага працэсу. У наступныя дні суд будзе закрытым.
Падчас суда дзяржаўны абвінаваўца адзначыў, што Аляксандр Грудзько нанёс сваім бабулі і дзядулі 43 удары нажом і сякерай. І поўнасцю прызнаў сваю віну.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім