Суд вынес папярэджанне журналістцы Тамары Шчапёткінай



Бярозаўскім раённым судом разгледжаны першы адміністрацыйны пратакол па справе журналісткі і праваабаронцы з Бярозы Тамары Шчапёткінай.

Другі пратакол яшчэ да працэсу быў адпраўлены на дапрацоўку. Па першаму пратаколе Шчапёткіну  абвінавацілі ў шэсці падчас несанкцыянаванага Марша 10 жніўня. Але прадстаўленыя Бярозаўскім РАУС  матэр’ялы, у тым ліку і відэа, не пацвердзілі віны Шчапёткінай, кажа яе адвакат Галіна Дрэбезава:

Прадстаўленыя доказы і тыя абставіны, якія адлюстраваны ў пратаколе,  не сведчаць аб здзейсненым маёй падапечнай правіне. Яна падыходзіла, фатаграфавала, што не забаронена.

Суддзя Алена Нямкова ўсе роўна вынесла Тамары Шчапёткінай папярэджанне. Якое было ўспрынята ўсімі прысутнымі як перамога:

– Вынікамі суда я задаволены не цалкам. Але хоць нешта ёсць.

– Задаволена тым, што няма штрафу, няма арышту на суткі. Але не да канца справядліва.

– Тут не было ніякіх парушэнняў. Хацелася, каб было апраўдальнае рашэнне суда.

Паводле самой Тамары  Шчапёткінай, ці была патрэба ў яе брутальным затрыманні на 72-е гадзіны да суда 12 жніўня, што прывяло яе на бальнічны ложак на 5 сутак.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя