Суд вынес папярэджанне за збор подпісаў супраць Дэкрэта №3



За збор подпісаў супраць Дэкрэта №3 актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці ў Берасці Аляксандр Сахарук атрымаў папярэджанне. Суддзя суда Маскоўскага раёна Руслана Сенько ўбачыла ў зборы подпісаў арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства. Нягледзячы на даволі мяккае судовае рашэнне, Сахарук лічыць яго незаконным:

— Пікетавання не праводзіў, закону не парушаў. Грамадзяне падпісваліся за дамен Дэкрэта №3. Маёй мэтай было сабраць подпісы.  

Прысутныя ў судзе адзінадушна асудзілі судовае рашэнне:

Праваабаронца Уладзімір Малей:

— Ганьба судовай сістэме Берасця. Факта правядзення пікетавання няма, кваліфікацыя, пададзеная ні палкоўнікам Старыкевічам ані суддзёй суда Маскоўскага раёна не адпавядае законам Рэспублікі Беларусь.

Жанчына:

— Рашэнне мяккае, але незаконнае.

Аляксандр Мех, Кобрынь:

—  Улада паказала, што не збіраецца адмяняць Дэкрэт №3.

Аляксандр Сахарук будзе абскарджваць гэтае рашэнне суда Маскоўскага раёна Берасця.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце