Суд за пікеты ў абарону правоў грамадзян
У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска пачаўся адміністрацыйны працэс па справе правядзення несанкцыянаванага пікетавання двума жыхарамі гэтага горада – Любоўю Санкевіч і Аляксандрам Каваленкам. Адзіночныя пікеты ў абарону правоў грамадзянаў, супраць беззаконня ў органах улады, судах і пракуратуры прайшлі на плошчы Свабоды ў Менску 12 траўня гэтага году.
Па словах юрыста Тамары Сяргей, на разгляд справы ў Бабруйскі суд выклікалі сведкаў нават з менскай міліцыі.
– Два супрацоўнікі АМОНу прыязджалі ў якасці сведкаў з Менска. Людзі праводзілі пікет, ніхто не прад’яўляў ім ніякіх прэтэнзій, не рабіў ніякіх заўваг, а праз месяц пачаўся адміністрацыйны працэс.
Разгляд адміністарацыйнай справы абодвух грамадзянаў будзе працягнуты ў панядзелак, 11 ліпеня, – сказала Тамара Сяргей.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск