Суд задаволіў скаргу Дзмітрыя Серады



Суд задаволіў скаргу менскага доктара-педыятра Дзмітрыя Серады і адправіў яго справу на дадатковую праверку.

Раней Дзмітрый Середа атрымаў сем адмоваў у адкрыцці крымінальнай справы наконт дзеянняў міліцыянтаў і АМАПа, якія ўварваліся ў яго кватэру, сапсавалі вокны і дзверы і затрымалі Дзмітрыя як злачынцу, збіўшы яго. Зараз Дзмітры задаволены рашэннем суда і мае намер змагацца далей:

– Без дадатковай праверкі, без расследавання немагчыма мець аб’ектыўнае меркаванне пра гэтае злачынства з боку МВД. Зараз буду чакаць вынікаў гэтага дадатковага расследавання. Якія будуць праводзіцца следчыя дзеянні, ці захочуць следчыя нарэшце аб’ектыўна паглядзець на матэрыялы гэтай справы. У мяне заўсёды перад вачыма карцінка, як трэсліся на ложку мае дзіця і жонка, калі разбівалі шкло і ў кватэру ўрываўся АМАП, і адначасова выбівалі дзверы.

Судовая справа Дзмітрыя Серады цягнецца амаль тры гады, і матэрыялы па ёй складаюць тры тамы.

Беларускае Радыё Рацыя