Суда па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага не будзе



На мінулым тыдні стала вядома, што на заўтра, 24 кастрычніка, прызначаны судовы працэс па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым зняволення. Прадстаўленне ініцыявала адміністрацыя калоніі №9 г. Горкі, дзе зараз утрымліваецца вязень.

23 кастрычніка Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў інфармацыю, што суд не адбудзецца, паколькі “адпалі падставы”. Падрабязнасцямі на дадзены момант праваабаронцы не валодаюць.

Варта нагадаць, што 10 кастрычніка была спроба правесці судовы працэс над Міхаілам Жамчужным падчас выязнога паседжання ў калоніі №9, аднак палітвязень запатрабаваў забеспячэння права на абарону і ўдзелу ў судзе адваката, з якім у яго заключаная дамова.

spring96.org