Суддзя, які вядзе справу Ціханоўскага, Статкевіча і Лосіка, прызначаны на іншую пасаду
Суддзя Мікалай Бакуноў прызначаны Лукашэнкам на пасаду кіраўніка Чыгуначнага суда Гомеля. Калі Мікалай Бакуноў складзе паўнамоцтвы да заканчэння разгляду справы, тады закрыты судовы працэс над палітвязнямі неабходна будзе пачаць спачатку ў адпаведнасці з заканадаўствам, піша сайт «Флагшток».
Бакунова прызначылі на пяцігадовы тэрмін старшынём суду Чыгуначнага раёна Гомеля, вызваліўшы яго ад пасады суддзі Гомельскага абласнога суда. Менавіта ў ім слухаюць справу, па якой судзяць палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакалова і Змітра Папова. Суд адбываецца ў закрытым рэжыме, звестак пра яго амаль не маюць нават сваякі падсудных.