Судны чацвер Змітра Лупача
Над глыбоцкім журналістам-фрылансерам Змітром Лупачом 25 лютага адбыліся аж тры суды. Да абеду ў гэты дзень яго судзілі ў Паставах і Глыбокім. Пасля абеду – у Шаркоўшчыне. Журналіста прыцягвалі да адказнасці па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) за супрацу з тэлеканалам “Белсат”.
На першым судзе ў Паставах журналіста пакарала штрафам суддзя Наталля Максімовіч, на другім у Глыбокім – суддзя Людміла Вашчанка.
– Суд прысуджае вам штраф 30 базавых величынь, цяпер гэта складае 870 рублёў.
– На падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП Лупач Дзмітрый Антонавіч караецца штрафам 45 базавых велічыняў, што складае 1305 рублёў.
Як кажа Зміцер Лупач, у ягоным жыцці першы раз у адзін дзень – тры суды, але ён не лічыць гэта замовай. Паводле журналіста, замова тут у іншым:
– Тры суды ў адзін дзень – думаю, што гэта не замова, проста выпадкова. Але што замова ёсць кожны мой матэрыял не прапускаць, дакладней штрафаваць за кожны матэрыял, дык гэта ўжо бачна.
У Шаркоўшчыне Змітра Лупача суддзя Аксана Табола пакарала 30-цю базавымі велічынямі (870 беларускіх рублёў). Агулам за адзін дзень 25 лютага журналісту прысудзілі 3045 беларускіх рублёў штрафу (105 базавых велічыняў).
Нагадаем, сёлета над Змітром Лупачом адбылося ўжо чатыры суды за супрацу з тэлеканалам “Белсат”.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя