Судовае паседжанне працягнецца 15 чэрвеня з удзелам лінгвіста
У суд Цэнтральнага раёна беларускай сталіцы выклікаюць эксперта-лінгвіста. Так завершыліся чарговыя слуханні па справе Леаніда Судаленкі супраць “Белорусской военной газеты”. Праваабаронца з Гомеля звярнуўся ў суд з позвай аб прызнанні несапраўднымі і абвяржэнні звестак, распаўсюджаных у “Белорусской военной газете”. У публікацыі гаварылася, што праваабаронца займаецца “антыармейскай агітацыяй”, “даносамі”, “ганьбіць сваю краіну” і “разбурае грамадства”. Юрыст БАЖу Алег Агееў, які ў судзе прадстаўляе правабаронцу, паведаміў прычыны пераносу.
– Справа прызначана на чацвер 15 чэрвеня. Будзе падоўжаны разгляд справы. Суд выклікаў у якасці спецыяліста – лінгвіста-філолага, які будзе даваць заключэнне па тым выразам, якія выкарыстоўваў журналіст і якія надрукавала газета. Галоўнае пытанне, якое будзе перад ім стаяць: ці ўтрымліваецца адмоўная канатацыя і ці магчымае падвойнае тумачэнне выказванняў.
Суадказчыкамі ў позве фігуруюць аўтар артыкула Уладзімір Кажэўнікаў і дзяржаўная ўстанова “Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Беларусі “Ваяр”. Гаворка ідзе пра публікацыю ад 10 сакавіка 2016, якая тычылася інцыдэнту з уцёкамі двух жаўнераў з часткі ў Берасці. Леанід Судаленка тады выступіў ініцыятарам звароту 75 грамадзян да міністра абароны Беларусі з патрабаваннем спыніць нестатутныя адносіны ў беларускім войску.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя