Судовае пасяджэнне па справе сайта 1863x.com перанесена на месяц



Судовае пасяджэнне, на якім разглядалася пытанне аб закрыцці створанага Эдуардам Пальчысам сайта 1863x.com, скончылася, ледзь пачаўшыся. Па словах стваральніка сайта, суд вырашыў правесці дадатковую экспертызу ў дачыненні да асобных артыкулаў. Экспертыза павінна вызначыць, ці ёсць у гэтых артыкулах складнік экстрэмізму, і вырашыць, ці прызнаваць экстрэмісцкім сам сайт. Суд перанеслі на месяц.

Па словах Пальчыса, пакуль ідзе судовае разбіральніцтва, ён не мае права разгалошваць падрабязнасці. Нагадаем, што сам Эдуард Пальчыс яшчэ нядаўна меў стасус палітвязня. Яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрымісцкіх матэрыялаў. 28-га кастрычніка блогера вызвалілі ў залі суда.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com