Судовы канвеер у Пінску
У Пінску другі тыдзень ідуць суды над прыхільнікамі перамен. Па падліках мясцовых актывістаў, за гэты час праз судовы канвеер ужо прайшло найменей 120 пінчукоў.
Сябра Руху «За Свабоду», праваабаронца Алесь Рамановіч кажа, што ўдзень адбываецца каля дзесяці працэсаў:
– Гэта прыкладна можна кожны дзень, які трывае, проста памножыць на 10. У асноўным даюць штрафы – 10-20 базавых. Нават калі там доказная база слабая, то 10 базавых. Ёсць людзі, якіх я ведаю, пазнаёміліся, у іх ужо тры разы адпраўляюць справу на дапрацоўку ў міліцыю, таму што там памылкі ў справе.
Суды над прыхільнікамі перамен у Пінску чыняць суддзі: Андрэй Бычыла, Ігар Клімовіч ды Дзмітрый Свіцін.
Папярэдне вядома, што працэсы над прыхільнікамі перамен у Пінску працягнуцца яшчэ і на наступным тыдні.
Беларускае Радыё Рацыя