Судовы працэс над Анджэем Пачобутам перанеслі
Як стала вядома @bajby, судовы працэс над Анджэем Пачобутам чарговы раз пераносіцца — цяпер на 16 студзеня.

Раней пачатак працэсу прызначалі на 28 лістапада, але потым працэс адклалі.
Анджэй Пачобут за кратамі ўжо амаль два гады — з 25 сакавіка 2021 года.
Падтрымайце Пачобута пасылкамі, тэлеграмамі і лістамі: Турма № 1. 230023, Гародня, Кірава, 1, Андрэй Станіслававіч Пачобут
