Судовы працэс па справе „АГСБ” зрабілі закрытым
У Менскім абласным судзе 19 кастрычніка распачаўся суд па справе „Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі”, якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Па справе праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак.

Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Пра затрыманне ўдзельнікаў „АГСБ” і гэтыя эпізоды стала вядома з выступа Лукашэнкі да Дня незалежнасці ў 2021 года.
Сёння суд пачаў вывучаць матэрыялы справы — у сувязі з гэтым працэс зрабілі закрытым.
