Судовыя выканаўцы будуць штомесяц праводзіць рэйды з ДАІ
У Беларусі штомесяц судовыя выканаўцы сумесна з ДАІ будуць выяўляць даўжнікоў на дарогах. Галоўнае ўпраўленне прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі і ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС падпісалі сумесны ліст аб правядзенні тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі ДАІ МУС сумесна з тэрытарыяльнымі органамі прымусовага выканання рэйдавага мерапрыемства – адзінага дня спагнаньня з кіроўцаў-даўжнікоў.
Кіроўцаў, якія з’яўляюцца даўжнікамі, будуць выяўляць у працэсе сумесных рэйдавых мерапрыемстваў з дапамогай спецыяльных аўтаматызаваных сродкаў. Раней такія мерапрыемствы праходзілі кропкава. Цяпер адзіны дзень спагнаньня з кіроўцаў-даўжнікоў будзе праводзіцца ў Беларусі на пастаяннай аснове ў кожным рэгіёне. Калі ў кіроўцы, якога спыніў работнік ДАІ, ёсць неаплачаны доўг, яму прыйдзецца прама на месцы тлумачыцца з судовым выканаўцам.
Інфармацыю аб наяўнасці доўгу будуць правяраць па базе, у якой указана сума і яго від – штрафы, запазычанасць па аліментах, камунальныя плацяжы і г.д. Правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў накіравана на падвышэнне эфектыўнасці выканання выканаўчых дакументаў. У тым ліку размова ідзе аб выканаўчых лістах, выдадзеных на падставе рашэнняў судоў, выканаўчых надпісах натарыусаў і пастановах дзяржаўных органаў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях. Асноўная катэгорыя – пастановы па адміністрацыйных справах, з якіх вялікая частка – штрафы ДАІ. Да прыкладу, калі чалавек не аплаціў штраф у тэрмін, гэтага ўжо дастаткова, каб пастанова была накіравана для прымусовага выканання і ў дачыненні да гэтай асобы была пачата выканаўчая вытворчасць.
Фота БелТА