Суды над удзельнікамі акцыі ў Пінску
Пасля Новага года ў Пінску пачнуцца суды над удзельнікамі акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй. 8-га студзеня судзіць будуць Дзмітрыя Тарасюка, а 9-га студзеня Таццяну Кебікаву.
Па словах Дзмітрыя Тарасюка, ён наўпрост як грамадзянін хвалюецца за будучыню краіны:
– На самой справе ўсе баяцца, баяцца. Баяцца актыўных людзей, праўды баяцца. Час прыйшоў збіраць каменне. А там, што будзе: ці турма, ці дадуць штраф. Мы – грамадзяне гэтай краіны, нам і нашым дзецям тут жыць, тут нашае будучае. Якое мы пабудуем будучае, такое яно і будзе.
Нагадаем, што ў горадзе над Пінай увечары 20 снежня каля 10 чалавек сабраліся ў гістарычным цэнтры каля помніка «Палешуку». Яны разгарнулі два плакаты з лозунгамі: «Годзе гандляваць краінай! Не інтэграцыі» ды «Інтэграцыя = Акупацыя!».
Беларускае Радыё Рацыя