„Судзяць „баявую адзінку” з жанчын, пенсіянераў і інвалідаў”
Трэці дзень працягваецца судовы працэс у Гарадзенскай турме па крымінальнай справе «групоўкі Аўтуховіча».
Як стала вядома, арыштаванай групоўцы з 12 чалавек, у складзе якой у бальшыні жанчыны-пенсіянеркі 65-гадовага ўзросту і інвалід 2 групы Уладзімір Гундар, які не мае нагі, прад´яўляюць абвінавачванне ў тэрарызме, планаванні незаконнага захопу ўлады і ліквідацыі Лукашэнкі.
– Яны ўвесь час згадваюць Украіну. Украінцы дапамагалі ім зброяй. Дапамагалі ім ствараць баявыя адзінкі. Хаця вынікае, што толькі адна была, гэтыя 12 чалавек, у якую ўваходзяць пенсіянеры, інваліды і некалькі маладых людзей. Увесь час згадваюцца два ўкраінскія прозвішчы двух людзей, якіх ніхто не бачыў, ніхто не ведае, якія быццам бы дапамгалі нашым ствараць вось такія баявыя адзінкі.
Вядзе працэс суддзя Максім Філатаў, які атрымаў павышэнне пасля прыгавора цяпер ужо нябожчыку Вітольду Ашурку. Нягледзячы на абсурднасць абвінавачванняў, чым скончыцца прысуд, невядома.
Беларускае Радыё Рацыя