Судзяць за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»



У Менскім гарадскім судзе пачынаецца разгляд крымінальнай справы 58-гадовага Юрыя Юрэні, якога абвінавачваюць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання».

Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава.

Юрый быў затрыманы 12 траўня разам з сынам Віталем нібыта за данаты. Ягоны сын, палітзняволены Віталь Юрэня 10 ліпеня быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пазней ён быў уключаны ў «Спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Падтрымаць Юрыя паштоўкай альбо бандэроллю: СІЗА №1, Мінск, Валадарскага, 2, 220030, Юрый Паўлавіч Юрэня.