Суіцыд у Жодзінскай турме (абноўлена)



 

Жыхар Салігорска дваццацігадовы Ягор Пратасеня ажыццявіў самагубства, знаходзячыся ў турме №8 г. Жодзіна.

 Малады чалавек спрабаваў павесіцца ў знак пратэсту супраць “гестапаўскіх” метадаў працы і катаванняў, якія ўжывалі супраць яго супрацоўнікі следчага камітэту і ўпраўлення наркакантролю падчас допытаў.

Пра намер скончыць жыццё самагубствам Ягор Пратасеня неаднойчы паведамляў у сваіх лістах, якія праходзілі турэмную цэнзуру. Аднак, гэта не насцярожыла адміністрацыю турмы, якая трымала маладога чалавека ў адзіночнай камеры.

Як зазначае кіраўнік ініцыятыўнай групы па стварэнні сацыяльна–асветніцкага грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328» Ларыса Жыгар, трагічны выпадак з’яўляецца яскравым адказам таго, што адбываецца за мурамі турмаў і схавана ад грамадскасці:

— Як здзекаваліся з хлопца: калі яго затрымаў наркакантроль Салігорска, яму на галаву надзявалі процівагаз і перакрывалі кісларод. У спіну яму кідалі дроцікі ад дартса. Каля вены трымалі шпрыц з карычневай вадкасцю і прасілі расказаць: дзе наркотыкі. А калі не скажаш, дык мы табе гэтыя наркотыкі ўвядзем у вену. Ля ягонага цела трымалі электрашокер, яго збівалі, адзін з супрацоўнікаў зняў нагавіцы і памачыўся на яго.

 Ягор Пратасеня быў асуджаны ў снежні мінулага года на 14 гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула 328 крымінальнага кодэкса (ужыванне і распаўсюд наркотыкаў). Пасля спробы самагубства малады чалавек некалькі дзён знаходзіца ў коме і ягоны стан ацэньваеццыя лекарамі, як вельмі цяжкі.

Перад тым, як скончыць жыццё самагубствам, Ягор Пратасеня напісаў перадсмяротны ліст, змест якога супрацоўнікі міліцыі не разгалошваюць.

Прадстаўляем вам урыўкі з ліста Ягора Пратасені да кіраўніка ініцыятыўнай групы па стварэнні грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328» Ларысы Жыгар, у якім малады чалавек тлумачыць прычыны, паводле якіх ён збіраецца ажыццявіць суіцыд.  

list1

 list1

 list3

list4

list5

list

Беларускае Радыё Рацыя