Сумесная антываенная акцыя ў Батумі



На плошчу Еўропы ў снежным Батумі выйшла некалькі сотняў чалавек, каб сказаць сваё „Не вайне” ва Украіне. Упершыню на акцыю апроч беларусаў і ўкраінцаў выйшлі і расейцы пад бела-блакітна-белым сцягам.

– Каб паказаць, што мы не сідзім дома.

Я з 2011 года хаджу на мітынгі ў Расеі. Гэта стала цяпер немагчыма без рызыкі для сваёй свабоды. Гэта мой абавязак як грамадзяніна Расеі, пераконваць людзей, што трэба выходзіць. Вельмі добра памятаю 2011 год, калі 100 тысяч выходзіла ў Маскве, і я вельмі шкадую, што тады я многіх людзей не пераконваў.

Гэта проста маральнае права, зрабіць гэта хаця б тут.

– Не павіна быць, каб паміралі людзі, каб гінулі дзеці. Пастаянна гучыць інфармацыя пра Груз 200. Ёсць там нейкія мабільныя крэматорыі. Гэта жахліва.

Акцыя цягнулась паўгадзіны, а затым яе ўдзельнікі далучылася да акцыі, якая ладзіцца на гэтай жа плошчы Еўропы штодня грузінскімі палітыкамі.

Беларускае Радыё Рацыя