Сумнае лідарства Піншчыны



На Берасцейшчыне Пінск застаецца на першым месцы па колькасці ВІЧ-інфіцыраваных грамадзян. Пры гэтым медыкі назіраюць, што ўсё больш вірус выяўляецца ў людзей старэйшых за 40 гадоў. ВІЧ можа доўга не нагадваць пра сябе, а чалавек жыць і нават не думаць пра свой статус. “Па-ранейшаму застаецца шмат стэрыятыпаў кшталту – гэта са мной не здарыцца, а пасля чалавек вінаваціць усіх”, – адзначае нарколаг Аляксандр Міклашэвіч. Усё залежыць ад паводзін саміх грамадзян.

– Сур’ёзная сітуацыя, і тыя мадэлі паводзінаў, якія практыкуюць нашыя грамадзяне, мы пра іх ведаем, таму яны наводзяць на развагі, што многім трэба штосьці змяніць у бок павелічэння асабістай бяспекі. Ва ўсіх пытаннях гучыць думка, што нехто штосьці павінен рабіць. У першую чаргу, каб не трапіць у падобную сур’ёзную праблему, чалавек мусіць сам штосьці змяніць у сваіх паводзінах.

ВІЧ-інфекцыя – гэта ўжо даўно не захворванне нарказалежных і недобранадзейных грамадзян. Як сведчыць статыстыка, сёлета на Берасцейшчыне ў 42-х выпадках – гэта асобы з добрым сацыяльным статусам.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя