Сумнае свята ў Зэльве



Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Зэльве адзначылі сумна. Па загаду мясцовых вертыкальшчыкаў з цэнтра пасёлка людзі прайшліся да стадыёна “Колас”. А потым са сцягамі і транспарантамі многія хуценька паўцякалі дамоў. Бо дома ў выхадныя дні досыць шмат спраў. А тыя, хто засталіся на стадыёне, прынялі ўдзел у тутэйшых спаборніцтвах без гледачоў і заўзятараў.

Сям-там з дзецьмі хаатычна блукалі дарослыя, не ведаючы, што ім трэба. Відаць, найперш, каб вывесці дзяцей з хат і кватэр і купіць ім марожанага. А калі пацерусіў дробны дожджык, і гэтыя людзі пад парасонамі пачалі пакідаць стадыён “Колас”.    

  

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара