Сумнеўная дата 23 лютага



Дзень абаронцы айчыны ў Беларусі застаўся па савецкай звычцы 23 лютага.

Жаўнерам савецкага войска, можа быць, – гэта настальгічнае свята. Калі яны з цягам часу забыліся пра “дзедаўшчыну” і іншыя нестатуныя адносіны, кажа Аляксандр Сахарук з Берасця:

Я трапіў у 83-м годзе, у каранцін, у Усць-Каменагорск. Гэта Усходне-Казахстанская вобласць. Воля салдата цалкам прыгнечана. Ён у войску як жывёла. З ім што хочуць, тое і робяць.

Паводле Сахарука, беларуская армія ўзяла не толькі свята з савецкага перыяду, але і нечалавечыя армейскія адносіны.

Беларусь маленькая краіна і ў ёй можна навесці парадак, калі захацець. Бачачы цяпер факты, як служаць салдаты, як іх ў мірны час забіваюць у войску, дык гэта не войска. Такое войска ніколі не пераможа.

Паводле Сахарука, саму беларускую армію трэба перафарматаваць і дзень абаронцы айчыны перанесці на 8 верасня. Дзень, калі нашы продкі паказалі ваенную сілу і баявое майстэрства ў бітве пад Воршай, абараняючы сваю зямлю – Вялікае Княства Літоўскае ад ворагаў-маскавітаў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя