Суполка БСДПГ Берасцейшчыны плануе вылучыць 10 кандыдатаў



Падрыхтоўку да парламенцкай кампаніі пачалі сябры Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Яны хочуць вылучыць дзесяць кандыдатаў.

Гаворыць старшыня абласной арганізацыі Ігар Маслоўскі:

– Абласная арганізацыя БСДПГ з дня абвяшчэння выбараў у Палату Прадстаўнікоў пачала фарміраваць ініцыятыўныя групы. Зараз мы фарміруем каля 10 ініцыятыўных груп па Берасцейскай вобласці. Ужо падрыхтавана большасць запрашэнняў. Мы зараз актыўна працуем праз інтэрнэт, праз сацыяльныя сеткі, праз сваіх сяброў, калег, знаёмых, праз партыйныя нашы структуры. І запрашаем людзей у нашыя ініцытыўныя групы.

Як падкрэсліў Маслоўскі, сярод вядомых партыйцаў, якія будуць вылучацца ў якасці патэнцыйных дэпутатаў, – Ганна Канюс, Наталля Галаніна, Леанід Дубаносаў, Аляксей Марчук, Андрэй Валчок, Васіль Кармановіч ды іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя