Супраць асуджанай фігуранткі „справы карагодаў” завялі новыя крымінальныя справы
На маці траіх дзяцей, асуджаную фігурантку „справы карагодаў”, Юлію Лаптановіч завялі дзве новыя крымінальная справы: ч. 2 арт. 361 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Цяпер яе ўтрымліваюць у СІЗА-7.
Юлія затрымалі 14 кастрычніка пасля ператрусу дома ў сямʼі Лаптановічаў.
Па „справе карагодаў” на 2,5 года калоніі быў асуджаны муж Юліі Ігар Лаптановіч, а сама яна – на тры гады «хатняй хіміі». Трое дзяцей засталіся з бабуляй.